Wydawnictwo Oficyna
Strona główna Do pobrania
Wydawnictwo Oficyna: O wydawnictwie Oferta Nagrania Do pobrania Kompozytorzy Dziennik Muzyczny Recenzje Instytut Neuronowy Do pobrania Krótki opis Kontakt
 
 

  

Міхаіл Клеафас Агінскі  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Граф Міхаіл Клеафас Агінскі нарадзіўся ў 1765 годзе ў фамільным маёнтку Гузава, непадалёк ад Варшавы, у тыя часы сталіцы Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на спадзяванні, што ён пойдзе бацькавымі шляхамі і стане дыпламатам, Міхаіл засвоіў фартэпіяна на занятках з Язэпам Казлоўскім, а таксама браў урокі гульні на скрыпцы, спачатку ў Джавані Джарновіі, а затым у Дж.Б. Віёці. Але як арыстакрат па паходжанні, ён, нягледзячы на талент да фартэпіяннай імправізацыі, што рана ў ім развіўся, ва ўзросце ўсяго 21 года быў абраны ў Сейм - парламент Рэчы Паспалітай, а ўжо ў наступным годзе ён ажаніўся з Ізябэлай Лясоцкай з Бжэзіны, што ў цэнтральнай Польшчы. У рамках першай дыпламатычнай місіі ў 1789 годзе ён быў напраўлены ў Лондан і Гаагу. Затым вярнуўся ў Варшаву, дзе працягваў сваю палітычную дзейнасць.

Фартэпіянныя імправізацыі Міхаіла Клеафаса, асабліва лірычныя і вытанчаныя паланэзы, створаны хутчэй для праслухоўвання, чым для танцаў, прыйшліся людзям да густу. Паланэз № 1 у танальнасці фа мажор, або "Паланэз смерці", быў яго першым паспяховым творам, што прынёс яму міжнародную славу. З'яўленне менавіта гэтага твора супала з безпадстаўнымі чуткамі пра яго самазабойства праз ракавую жарсць.  

   

 

Міхаіл Клеафас Агінскі

portert Józefa Grassiego.  

Падчас польскага паўстання, названага Агінскім польскай рэвалюцыяй, ён змагаўся пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі супраць засілля рускай царыцы Кацярыны Вялікай. Ён кіраваў атрадам паўстанцаў на тэрыторыі паўночнай Літвы, дзе здзейсніў падрыў ліній забеспячэння з Расіяй. У рэшце рэшт вайна была прайграная і Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне, падзеленая паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. У той час Агінскі, за галаву якога была прапанавана ўзнагарода, бяжыць у Вену пад выглядам служкі вялікай гаспадыні. Наступныя пяць год безграшовага існавання Міхаіл Клеафас правёў у сталых паездках у Італію, Канстантынопаль, на Балканы, у выніку спыняецца ў Парыжы, дзе спрабуе дабівацца ўзнаўлення Рэчы Паспалітай дыпламатычным шляхам. Канешне, гэта было яму не пад сілу, і ён вярнуўся ў маёнтак бацькоў сваёй жонкі Ізабэлы ў Бжэзінск, які ў той час знаходзіўся ва ўладанні Прусіі. Тамсама нарадзіліся яго сыны Тадэуш (Фадзей) і Францішак Ксаверы у 1800 і 1801 гг. адпаведна. На жаль шлюб Міхаіла Клеафаса з Ізабэлай распаўся і , у рэшце рэшт, скончыўся разводам. Калі ў гэтым самым годзе Цар Аляксандр I атрымаў у спадчыну рускі пасад, Міхаіл адразу ж звярнуўся да яго за дазволам  вярнуцца на радзіму любым коштам . Цар ахвотна згадзіўся, не толькі палітычна рэабілітаваўшы Агінскага, але і даўшы яму пост сенатара пры царскім двары ў Санкт-Пецярбурзе. У яго атрымалася вярнуць сямейны маёнтак у вёсцы Залессе, размешчанай на палове шляху з Менска ў Вільню, на тэрыторыі Літвы ў той час. Тамсама Міхаіл Клеафас пасяліўся з другой жонкай, італьянкай Марыя дэ Неры, што нядаўна страціла мужа Каятана Нагурскага, паплечніка Агінскага. 

 

У Залессі Міхаіл Клеафас прысвячаў шмат часу і ўвагі сваёй музычнай творчасці, тут была напісаная большасць яго твораў.

У 1803 годзе нарадзілася першая дачка Амелія ў яго шлюбе з Неры, за якой з'явіліся на свет Эма, Ірынеуш  і Іда. Агінскі не падтрымліваў сувязяў са сваёй першай сям'ёй.

Цар паабяцаў Агінскаму ўзнаўленне польска-літоўскай дзяржавы і прызначыў яго адказным у справах адукацыі ў заходніх правінцыях Расеі.  

 

 

Залессе  

Пасля Венскага кангрэсу ў 1815 г., Агінскі разглядаў Польшчу як марыянетку Каралеўства Польскага з Царом на каралеўстве, як здраду, і ён страціў веру не толькі ў палітыку, але і ў свой шлюб, які як і першы распаўся. У 1823 годзе ён напісаў свой самы знакаміты Паланэз № 13 у А міноры, вядомы пад назвай "Развітанне з Радзімай", і сам сябе пакараў выгнаннем ва ўлюбёную ім Фларэнцыю, дзе ён памёр і быў пахаваны ў 1833 г. Надмагільная пліта Агінскага, упрыгожаная барэльефам і прысвячэннем Michaeli Cleophae Kozielski Oginski знаходзіцца ў капліцы Capella del Santissimo царквы Santa Croce.  

 

 

 

 

 

 Надмагільная пліта Міхаіл Клеафас Агінскага  

Агінскі бачыў сябе перш за ўсё палітыкам, і толькі ў другую чаргу музыкам, таму адчуваў сваё жыццё няўдалым. Музыка была для яго супакаеннем, і ўсёж менавіта ім напісаны Паланэз у танальнасці ля-мінор, да сённяшняга дня з'яўляецца самым пазнавальным і любімым музыкальным творам сярод усіх славянскіх народаў.  

 

Нотны каталог твораў

 Спіс кампазіцый

 

 

Materiały opublikowane za zgodą Iwo Załuskiego. Przekład Irina Czekanawa.

 

Publikacje Andrzeja Załuskiego Publikacje Iwo Załuskiego Nagrania CD Kompozycje